У Варшаве адзначылі Міжнародны дзень тэатра
У Варшаве адзначылі Міжнародны дзень тэатра. У гонар свята ў Музеі Вольнай Беларусі выступілі купалаўцы. Актрыса Зоя Белахвосцік са сцэны ўзгадала замалёўкі з жыцця трупы, сваёй сям’і, блізкага наваколля і ўласную гісторыю. Таксама адбыўся аўкцыён, падчас якога запрошаныя госці змагаліся за лялькі, створаныя артысткай.
Пра сваё стаўленне да Міжнароднага дня тэатра распавяла Зоя Белахвосцік:
– Калі раней мы святкавалі Дзень тэатра – гэта заўсёды такое адчуванне еднасці паміж рознымі тэатрамі розных краін, гэта капуснікі, гэта пір тэатра. Цяпер вось ужо тры гады гэта нешта зусім іншае. Таму што, калі нам кажуць, што тэатр – гэта па-за палітыкай, не можа быць такога ніколі! І сёння, напэўна, Міжнародны дзень тэатра – гэта напамін пра тое, што тэатр ва ўсе часы расказваў нам аб болі.
Свята ў Музеі Вольнай Беларусі падтрымаў экс-дырэктар Купалаўскага тэатра, кіраўнік НАУ і прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Павел Латушка.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя