У Варшаве пачалася праца над мюзіклам „Чарадзей”



У Варшаве на базе клуба „Scena Chmielna” запусціўся Беларускі музычны тэатр “Чарадзей” пад кіраўніцтвам Рамана Арлова.

Пры гэтым любы жадаючы можа далучыцца да праекту: ужо цяпер ладзяцца адпаведныя майстар-класы. Працягвае Раман Арлоў.

Тое, што адбываецца зараз у межах музычнага тэатру, на сцэне Хмельнай, гэта праект, які нейкім чынам, за апошнія паўгода – год, прайшоў інкубацыйны перыяд. Таму мы зараз працуем з новымі людзьмі, якія прыходзяць нават з нулявым узроўнем. На гітары мы працуем адразу з нумарамі з «Чарадзея». Разбіраем базавыя акорды. І кожнаму чалавеку знойдзецца функцыя. Акрамя гэтага ў праекце «Чарадзей» вельмі важную ролю адыгрывае хор. Хор каментуе падзеі. Ёсць яшчэ харэаграфічная частка, дзе таксама кожнаму чалавеку знойдзецца варыянт рэалізацыі.

На завяршэнне праекту 9 і 10 снежня ўдзельнікі майстар-класаў змогуць выйсці на сцэну ў межах перадкалядных паказаў мюзікла «Чарадзей».

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя