У Варшаве паказалі тэатральна-мастацкі перформанс «Склеп|Piwnica»



Перформанс распавядае пра чалавека, які абмяжоўвае сябе і не хоча прымаць новую інфармацыю. Працягвае акцёр імпрэзы Канстанцін Мужаў.

— Тут гісторыя разыграная як карта. Але папраўдзе гэта ўсё ў галаве ў чалавека адбываецца. Ёсць нейкае сутарэнне, з якога ён не можа выйсці, з гэтага света. Усё пачалося з таго, калі мы пераехалі з Беларусі ў Польшчы, мы жартавалі з сваіх сяброў, што там, яны дагэтуль там гавораць „затое ў нас прырода прыгожая“, такое сутарэнне. Чалавек нікуды не ездзіў, не ведае, ну ён змеркаваў, што такі вобраз.

Цалкам слухайце ў далучаным файле

Паказ перформансу адбыўся ў Музеі Вольнай Беларусі.

Над імпрэзай працавалі Канстанцін Мужаў, Яўгенія Мужава, Вольга Каралёнак, Глафіра Сцелюкова, Даніла Ганчароў.

Кампазітар – Ілля Семашкевіч.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя