У Варшаве пакажуць спектакль „Споведзь”
Спектакль пра ідэнтычнасць і пачуццё віны беларусаў пакажуць у рамках фестывалю „Разнастайныя варшавяне”. Пастаноўка мае назву „Споведзь”, яе прэзентацыя адбудзецца 22 красавіка ў Dom Kultury Śródmieście.

Што будзе ўяўляць сабой твор, распавядае яго аўтарка і выканаўца Ана Мацкевіч:
– Там будзе візуальны кантэнт, там будзе мая музыка, там будуць беларускія народныя песні ў новым чытанні, там будзе крыху транс, крыху хаўс. Будзе вельмі цікавае спалучэнне гэтага ўсяго. Таксама будзе аповед, бо спектакль называецца споведзь. У гэтым тэксце, у гэтых словах я буду таксама распавядаць пра меркаванні, рэфлексію на тое, што адбывалася падчас усяго майго жыцця ў Беларусі. Я як раз нарадзілася ў 1993 годзе і ўжо тады пачыналася ўся гэта гісторыя з дыктатарскім рэжымам, які цяпер захапіў Беларусь.
Спектакль суфінансаваны са стыпендыі Фонду падтрымкі творчасці ZAiKS.
Беларускае Радыё Рацыя
