У Варшаве прайшоў фэст „Aquatica Festival”
Беларускія, украінскія і польскія музыкі аб’ядналіся, каб разам зладзіць оўпэн-эйр „Aquatica Festival”.
„Усё атрымалася файна, але з-за дажджу мы вымушаныя былі перанесці падзею на іншую пляцоўку, у клуб”, – распавялі нашаму карэспандэнту Марыне Савіцкай арганізатары мерапрыемства Леа, Чэслаў і Дэнчык:
– Дажджу, як аказалася, не было, такі пападаў. Гэта лепш, чым правесці яго на пляжы, а калі б пайшоў, то нічога б не атрымалася.
– Мы засталіся задаволеныя тым, што ў клубе з’явілася свая іншая атмасфера. Многія людзі кажуць, што клуб без гэтага канцэрту, можна без гэтых дэкарацый, па іншаму дае пра сябе ведаць. На нашым мерапрыемстве гэта трохі не ў той бок працуе, у лепшы, можа больш станоўчы, больш пазітыўны. Людзі кажуць, што ёсць розніца.
Гэтым разам фестываль адбыўся ў клубе „Scena Chmielna”.
Беларускае Радыё Рацыя