У Варшаве прэзентавалі беларускамоўную версію рамана „Свінні”
У Варшаве ў Беларускім Моладзевым хабе Аляксандр Чарнуха прэзентаваў раман „Свінні”. На расейскай мове твор выйшаў год таму, цяпер жа ён загучаў на беларускай (перакладам займаўся Алесь Плотка).

Распавядае Аляксандр Чарнуха:
– Мы першапачаткова пра гэта размаўлялі, каб выйшла адразу расейская і беларуская версія, каб у чытача была магчымасць зрабіць свой выбар. Праца над перакладам замарудзілася праз тое, што пачалася вайна, а мой перакладчык Алесь Плотка тады жыў у Кіеве. Ён быў вымушаны пераязджаць, уладкоўваць сваё жыццё наноў. Натуральна, што ў яго іншыя прыярытэты ў той час былі. Прайшоў год, яшчэ месяц, роўна праз год і месяц мы прэзентуем ужо беларускамоўную версію „Свіней”. Мне падаецца, што гэта вельмі ўдалы пераклад. Я яго ўспрымаю, як самастойны твор.
Прэзентацыю рамана „Свінні” на беларускай мове падтрымаў музыка Аляксандр Памідораў.




Беларускае Радыё Рацыя
