У Варшаве прэзентавалі кнігу Алеся Бяляцкага



У Варшаве адбылася прэзентацыя кнігі (пра) Алеся Бяляцкага „Алесь”. У падзеі прыняла ўдзел жонка Нобелеўскага лаўрэата Наталля Пінчук, а таксама палітычныя і грамадскія дзеячы.

Распавядае старшыня беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай:

– Галоўным выступоўцам канешне сёння стаў Алесь Бяляцкі таму, што прэзентавалася ягоная кніга і зачытваліся ягоныя тэксты, зачытваліся ягонай жонкай Наталляй Пінчук, яна адпаведна была другой ключавой асобай прэзентацыі. Я вельмі шчаслівая, што я яе ўдзелам атрымалася гэтую прэзентацыю зрабіць. На жаль складаецца так, што мы не можам апублічыць імёны ўсіх людзей, якія працавалі над кнігай. Я тут вымушаная выступаць ад імя іх усіх і дзяліць гэтую славу, гэты гонар для ўсёй каманды. Я б вельмі хацела, каб яны маглі стаць часткай гэтага поспеху.

Прэзентацыя кнігі „Алесь” прайшла ў Музеі Вольнай Беларусі. Падчас мерапрыемства ўсе ахвочыя маглі набыць кнігу, падпісаць яе ў Наталлі і Таццяны і падрыхтаваць паштоўкі для Алеся Бяляцкага.

Беларускае Радыё Рацыя