У Варшаве прэзентавалі пастаноўку „Закаханыя ў… (любоў у часы апакаліпсы)”
У Варшаве прэзентавалі музычна-тэатральную пастаноўку „Закаханыя ў… (любоў у часы апакаліпсы)”.

Беларуска-польскія спявачкі і актрысы Ана Мацкевіч, Дар’я Новік і Маша Пятровіч прачыталі вершы палітвязняў, выканалі сусветна вядомыя джазавыя і не толькі кампазіцыі.
Імпрэза была прымеркаваная да Дня Святога Валянціна, таму лейтматывам падзеі стала тэма кахання. Працягвае арганізатар вечару і выступоўца Ана Мацкевіч:
– Мэта нашага канцэрту спалучыць яркія радасныя пачуцці і пачуцці жалобы, страты. Мяркую, што трэба гэта ўсё міксаваць, каб заставацца цэльным чалавекам.
РР: Самы кранальны момант гэтай імпрэзы сёння?
– Я думаю, што калі мы напрыканцы зразумелі, што наш канцэрт спадабаўся гледачам, мы былі вельмі шчаслівыя, бо ў такім складзе, у такім фармаце мы ўпершыню яго паказваем. Канешне для нас вельмі важна, каб ён знайшоў водгук у людзей і гэта нас вельмі кранула.
Пастаноўку пастаноўку „Закаханыя ў… (любоў у часы апакаліпсы)” артысты пакажуць у Варшаве яшчэ двойчы: 14-га лютага – у „Bar and Books Podwale”, 17-га – у Музеі Вольнай Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
