Кірыл Стаселька распавёў у Варшаве пра сваю кнігу



Кірыл Стаселька прадставіў у Варшаве свой раман «Marginalis». Гэтая мастацкая кніга ахоплівае больш за чатырыста гадоў, паўтары сотні персанажаў і дзясятка краінаў, пазл з мноства сюжэтных ліній і філасофскіх ды псіхалагічных матываў, якія складаюцца ў адно цэлае. Сама ж назва рамана мае паказаць, што кніга не з’яўляецца класічнай паводле свайго складу:

З лацінскай мовы marginalis, marginali — то бок палі кнігі. У кнізе ёсць тэкст, цэнтральная частка і есць палі, дзе можна занатоўваць свае эмоцыі, думкі. Часам тое, што з’яўлялася на гэтых палях станавілася больш важным. Гэта таксама можна разглядаць больш метафарычна: у раман я хацеў узяць не тое, што з’яўляецца цэнтральным у класічнай літаратуры, а тое, што знаходзіцца на палях, не толькі сюжэтна, а таксама і ў самой структуры рамана. Таму там так шмат персанажаў, часу, геаграфічных і тэрытарыяльных лакацый.

Дзеянні рамана разгортваюцца вакол уладальнікаў старажытнай загадкавай кнігі. У пошуках сябе і свайго «я» героі рамана прыходзяць да разумення, што часам не меншае значэнне мае тое, што знаходзіцца на палях, па-за цэнтрам, па-за межамі. Па-за межамі гісторыі, жыцця, увагі. Раман «Marginalis» быў прызнаны самым насычаным творам беларускай літаратуры. Рэкорд быў зафіксаваны беларускім аналагам Кнігі рэкордаў Гінеса – праектам «Рэкорды Куфара».

2016-12-21_zavalnia_kisielka_fota-1

2016-12-21_zavalnia_kisielka_fota-2

2016-12-21_zavalnia_kisielka_fota-3

2016-12-21_zavalnia_kisielka_fota-4

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Врашава