У Варшаве прэзентуюць першыя дзве часткі фільма-мюзікла «Споведзь»
Твор прысвечаны пошуку беларускай ідэнтычнасці ва ўмовах эміграцыі, пачуццю віны і спробах чалавека застацца ў псіхалагічнай раўнавазе.
Пра нацыянальную сутнасць і новую карціну Госця Рацыі – сустваральніца фільма, актрыса і музыка Ана Мацкевіч – распавяла нашай карэспандэнтцы Марыне Савіцкай.
РР: Чаму вырашылі зрабіць менавіта фільм-мюзікл?
– Як мо ўжо ведаеце, у нас ужо адбылася прэм’ера і некалькі паказаў сола-мюзікла «Споведзь» на маю музыку, і доўга з камандай думалі, ці варта рабіць паказы, бо гэта было шмат затрат энергіі і рэсурсаў. Нешта там не атрымлівалася, і мы вырашылі, што акрамя паказаць офлайн хочам, каб людзі ў Беларусі таксама бачылі гэты мюзікл. Бо ён усё ж такі пра вельмі важныя тэмы. І так падумалася, што мы ўжо рабілі фільмы, здымалі. Шмат людзей бачыла іх, глядзела, чаму бы не зрабіць фільм-мюзікл? Бо адна справа гэта проста запісаць спектакль, але гэта заўсёды не так цікава як фільм. Таму мы вырашылі – чаму не? Мы любім міксаваць стылі і жанры і рабіць нейкія дзёрзкія рэчы, таму чаму не? Так і вырашылі.
РР: Ці ёсць нейкая кампазіцыя ў гэтага самага фільма?
– Ведаеце, адзін з маіх улюблёных рэжысёраў гэта Лінч, які ўсё рабіў і перарабляў амаль на здымачным плане. Таму канешне, касцяк ёсць. Гэта будзе той жа самы касцяк што і ў афлайн-мюзікла, але ён будзе не такі ж самы, там будзе шмат чаго новага. І ўвогуле мы аддаёмся працэсу, бо ўсё змяняецца. Спачатку гэты мюзікл увогуле зʼявіўся з 2021 годзе. Пасля 2021 году шмат чаго змянілася: і стаўленне, і рэчы, і людзі, і ўмовы. Таму я бы сказала што тое, што мы робім гэты фільм па частках, пакрыху, гэта добра, таму што мы паспяваем адаптавацца да новай рэальнасці.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Паказ фільма-мюзікла «Споведзь» адбудзецца 15 снежня ў Варшаве на пляцоўцы BAZA by Inclusive.Buzz (Marszalkowska 28/U1A). Пачатак у 20:00.
Беларускае Радыё Рацыя