У Варшаве пройдзе фэшн-ланч для беларусак



У Варшаве пройдзе фэшн-ланч для беларусак. Сустрэчу, на якой удзельніцы атрымаюць парады па знешнім выглядзе, правядуць беларускія дзеячы сферы: стыліст Ганна Прышывалка і дызайнер Вольга Кучарэнка. Яны ж – і арганізатары падзеі.

Ганна Прышывалка: Фэшн-ланч – гэта мерапрыемства, дзе, па-першае, мы зможам аб’ядноўвацца жаночым кругам, дзе нас аб’ядноўвае любоў да моды, любоў да прыгажосці, любоў да пазнання, развіцця і паляпшэння сябе.

Вольга Кучарэнка: Мы з Аняй будзем там выступаць, падаваць дастаткова шмат інфармацыі ў адносінах таго, як працаваць з сабой. Пры гэтым мы за тое, што кожны з нас з’яўляецца індывідуальнасцю, тым не менш, гэтыя навыкі дапамагаюць станавіцца лепшым.

Падзея адбудзецца у суботу, 3 чэрвеня, у кавярні “Kult Kawy”.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя