У Варшаве пройдзе канцэрт гуртоў “Atesta” і “Дрымон”
У Варшаве ў нядзелю, 5-га лістапада, адбудзецца канцэрт гуртоў “Atesta” і “Дрымон”.

“У Варшаву прыязджае наш вакаліст, таму мы і ладзім душэўны канцэрт”, – кажа ўдзельнік бэнду “Дрымон” Аляксей Ажогін:
– Так зоркі супалі, Ілля Маліноўскі прыязджае да нас з сонечнай Вільні. “Дрымон” зараз у такім анабіёзе, але ж бывае, што прачынаецца. Прыходзьце, калі ласка, на наш канцэрт. З кім мы даўно не бачыліся, з кім мы даўно не абдымаліся, адбыманкі я гарантую.
Сябры, дарагія, хто ведае “Дрымон”, хто ведае “Atesta”, калі ласка, будзе гучна, будзе цікава, будзе, як дома.
Імпрэза адбудзецца ў клубе Scena Chmielna (Nowy Świat 27a). Уваход вольны, данат артыстам вітаецца.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
