У Варшаве пройдзе Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі



16 і 17 верасня ў Варшаве пройдзе Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі, скіраваны на вырашэнне праблем, з якімі сутыкаюцца беларускія дзеячы культуры і мастацтва.


Дата: 16 і 17 верасня

Месца: Цэнтр крэатыўнасці, Таргова 56, Варшава 

Кангрэс — вынік сумесных намаганняў беларускіх экспертаў і арганізацый і з’яўляецца важным крокам да паляпшэння ўзаемадзеяння, стварэння эфектыўнай мадэлі супрацоўніцтва як унутры беларускай культурнай супольнасцi, так і на міжнароднай арэне.


Праграма:

16 верасня:

10:00–11:00 — Рэгістрацыя ўдзельнікаў 

11:00–11:30 — Адкрыццё Кангрэса

Спікеры:

Галіна Казіміроўская — Інбелкульт 2.0 пры Фондзе VOLNY CHOR

Аліна Коўшык — Прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні

Артур Міхальскі — Міністэрства замежных спраў Польшчы

Артур Юзвік — Бюро Культуры

Таццяна Нядбай — Беларускі ПЭН 

11:30–13:30 — Даклад-дыскусія «Культурная эміграцыя — мiнулае i сучаснасць»

Спікеры:

Наталля Гардзіенка — даследчыца гісторыі беларускай эміграцыі, кандыдат гістарычных навук, галоўная рэдактарка альманаха «Запісы БІНіМ»

Алена Глагоўская — прафесарка ўніверсітэта Казіміра Вялікага ў Быдгашчы, гісторык, палітолаг

Андрэй Дурэйка — мастак, куратар, аўтар лекцый па беларускім мастацтве 
Мадэратарка — Таццяна Нядбай, беларуская літаратарка, праваабаронца, старшыня Беларускага ПЭНа

Мова: беларуская, польская. Сінхронны пераклад

13:30–14:30 — кава-паўза 

14:30–16:30 — дыскусiя «Магчымасці і шляхі ўзаемадзеяння еўрапейскiх і беларускіх культурных арганізацый»
Спікеры:

Марцін Ясінскі — уультурны менеджэр, дырэктар Старамейскага Дома культуры

Артур Юзвік — дырэктар Бюро культуры

Эльжбэта Вратноўска — дырэктарка Інстытута імя З. Рашэўскага

Зміцер Чарткоў — каардынатар ініцыятывы Razam Kunst аб’яднання беларусаў Нямеччыны «Razam» e.V.
Іна Валіцкая — сяброўка Пашыранай Рады асацыацыі RAZAM e. V., асэсарка, кіраўніца працоўнай групы па культуры. Адна з арганізатарак фестывалю беларускай культуры ў Нямеччыне Minsk x Minga
Ганна Чыстасердава — арт-менеджарка, сузаснавальніца і арт-дырэктарка Ambasada Kultury, Галерэі сучаснага мастацтва «Ў», Галерэі «Падземка»; 
Мадэратарка — Ханна Радзіёўска, дырэктарка берлінскага філіяла Інстытута Пілецкага, каардынатарка, куратарка, прадзюсерка і сцэнарыстка культурных і музейных праектаў

Мова: беларуская, польская. Сінхронны пераклад 

16:30–17:00 — кава-паўза 

17:00–19:00 — дыскусія «Прафесійнае мастацтва: экспертыза, падтрымка i развіццё.

Спікеры:

Лізавета Дубінка-Гушча — рэгіянальная дырэктарка Дацкага інстытута культуры ў Эстоніі, Латвіі і Літве

Марына Рахлей — старэйшая супрацоўніца Фонду дэмакратыі для Беларусі Нямецкага фонду Маршала ЗША

Аліна Коўшык — прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Беларусі
 Мадэратарка — Ханна Радзіёўска.


17 верасня:

10:00–11:00 — рэгiстрацыя ўдзельнікаў 11:00–13:00 — круглы стол «Роля культуры ў працэсе фармавання нацыяльнай ідэнтычнасці».

Спікеры:

Альгерд Бахарэвіч, пісьменнік

Юля Цімафеева, паэтка і перакладчыца 
Мадэратарка — Ніна Шыдлоўская, грамадская дзеячка, сузаснавальніца Кампаніі «Будзьма беларусамі», старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»;

Мова: беларуская, польская. Сінхронны пераклад 

13:00–14:00 кава-паўза 

14:00–15:30 дыскусія «Выдавецкая справа: праблемы і магчымасці»

Спікеры:

Андрэй Янушкевіч — выдавец, дырэктар выдавецтва «Янушкевіч»

Ігар Іваноў — кіраўнік выдавецтва Skaryna Press у Лондане;

Яраслаў Іванюк — выдавец, кіраўнік фонду Kamunikat.org, сябра ўправы Беларускага гістарычнага таварыства, журналіст;

Сяргей Шупа — перакладчык, журналіст, грамадскі дзеяч, рэдактар выдавецтва «Вясна»;
Валянціна Андрэева — галоўны рэдактарка «Gutenberg Publisher»;

Крысціна Дробыш — актрыса, сузаснавальніца праекту аўдыёкніг «Кніжны Воз»;

Алена Лапцёнак — праваабаронца, рэдактарка серыі «Беларуская турэмная літаратура». 
Мадэратарка — Таццяна Нядбай, літаратарка, праваабаронца, старшыня Беларускага ПЭНа. 

14:00-15:30 — Дыскусія «Вiзуальнае мастацтва: сучаснае беларускае мастацтва у свеце сёння».
Спікеры:Антаніна Сцебур — даследчыца, куратарка, сакуратарка www.antiwarcoalition.art;

Ганна Чыстасердава — арт-менеджарка, сузаснавальніца і арт-дырэктарка Ambasada Kultury і галерэі сучаснага мастацтва «Ў», галерэi «Падземка»;

Андрэй Дурэйка — мастак, куратар, аўтар лекцый па беларускім мастацтве;

Лена Прэнц — мастацтвазнаўца, дырэктарка Берлінскай галерэі сучаснага мастацтва Prater Galerie; 
Мадэратарка — Вольга Клiп — мастацтвазнаўца, каардынатарка, куратарка. 

14:00–15:30 — Дыскусія «Беларускі тэатр па-за межамі краіны: стан, стратэгіі існавання і ўзаемадзеяння, перспектывы».
Спікеры:Юры Дзівакоў — рэжысёр, мастак;

Аляксандр Гарцуеў — рэжысёр;
Зоя Белахвосцік — акторка тэатральнай групы «Купалаўцы»;

Павал Станкевіч — рэжысёр, кіраўнік фонда TUTAKA; 
Мадэратар — Андрэй Саўчанка, рэжысер, педагог, актор, дыктар, вядучы. 

14:00–15:30 — Дыскусія «Беларускае традыцыйнае мастацтва: пытанні захавання, выкладання і папулярызацыі беларускага аўтэнтычнага музычнага фальклору ў сучасных умовах».

Спікеры:Наталля Сазановіч — выканаўца беларускага фальклору, заснавальніца народнага аматарскага калектыву «Гаманіна», заснавальніца «Jaryna», кіраўнічка ансамбля «Мalankа»;

Наста Някрасава — этнамузыказнаўца, спявачка, педагог;

Марыя Латышава — арганізатарка танцавальных вечарын;

Ганна Аляксандрава — сузаснавальніца і удзельніца спеўнага гурта традыцыйных песень «Гаёўкі», выкладчыца беларускіх традыцыйных танцаў;

Ліза Рэўт — сузаснавальніца і ўдзельніца спеўнага гурта традыцыйных песень «Гаёўкі», выкладчыца беларускіх традыцыйных спеваў; 
Мадэратарка — Вольга Барышнікава, даследчыца музычнага фальклору 

15:30–16:00 — кава-паўза 

16:00–18:30 — літаратурныя чытанні, сустрэчы з беларускімі аўтарамі 

16:00–18:30 — Дыскусія «Беларускія арганізацыі культуры ў эміграцыі — узаемадзеянне». Сустрэча адбудзецца ў гібрыдным фармаце (анлайн + афлайн)

19:00 — Закрыццё Кангрэса

Уваход на ўсе мерапрыемствы Кангрэсу вольны — адно што зарэгіструйцеся па спасылцы.