У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі адкрылася выстава „Close Borders”



У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі адкрылася выстава „Close Borders”, прысвечаная квір-асобам. Свае працы на ёй дэманструюць 7 мастакоў з розных краін.

Кажа куратар падзеі, паэт, мастак Артур Камароўскі:

Тут сабраныя працы аўтараў з чатырох краінаў – гэта Грузія, Беларусь, Расея, Польшча. Ёсць у нас расейскі мастак, які зараз жыве ў Казахстане. Ён з’езаў пасля 24 лютага. Гэта важныя краіны, таму што ў гэтых краінах ідэнтычнасці, які я разглядаю з мастакамі і мастачкамі праз квір-оптыку, яны сутыкаюцца часцей, і гэтыя сутыкненні могуць быць больш яркімі, заўважнымі.

Наведаць выставу можна да 23 чэрвеня (уключна) з 16.00 да 20.00, без выходных. 22-га чэрвеня плануецца тэматычныя дыскусія.

Выстава мае ўзроставае абмежаванне 18+.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя