У Варшаве  зладзяць абрад-гульню “Жаніцьба Цярэшкі”



У Варшаве зладзяць унікальны беларускі абрад-гульню “Жаніцьба Цярэшкі”. У падзеі могуць браць удзел як нежанатыя людзі, так і тыя, хто знаходзіцца ў стасунках.

“Толькі ў апошнім выпадку далучацца варта парай. Альбо можна выступіць у якасці назіральніка актыўнасці”, – распавядаюць арганізатары, прадстаўнікі Школы беларускай традыцыйнай культуры Ганя і Наталка:

Абрад гэты існуе толькі на поўначы Беларусі. Больш нідзе ў свеце такога няма. Але зараз, напрыклад, у Менску таксама ладзяць гэты абрад. У Варшаве, я думаю, што мы такія першыя, хто хоча яго зладзіць. Хтосьці сустракаецца ўжо дзесяць год, таму што таксама спаткаў хлопца на “Жаніцьбе Цярэшкі”.

-Гэта такая традыцыя, якая дае магчымасць пазнаёміцца з чалавекам бліжэй праз гульні, танцы. Паспрабаваць зразумець, што табе патрэбна ў жыцці.

“Цяпер у нас шмат вольных хлопцаў, якія хочуць паўдзельнічаць у абрадзе. Таму асабліва настойліва запрашаем свабодных дзяўчат далучыцца. Будзе цікава!” – абяцаюць арганізатары.

Падзея адбудзецца ў сераду, 11-га студзеня, у Музеі Вольнай Беларусі. Загадзя патрабуецца запоўніць анкету, размешчаную ў інстаграме арганізатара, Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве.

Спасылка на анкету ТУТ.

Беларускае Радыё Рацыя