У Венецыі паказалі фільм пра лёс Лукашэнкі?



На Венецыянскім фестывалі 2014 быў прадстаўлены фільм рэжысёра Мохсэна Махмальбафа „Прэзідэнт”.

8c6370b2dc2246d0b865045926f8a75b

Фільм апавядае пра дыктатара-прэзідэнта адной з былых савецкіх рэспублік, які быў зрынуты падчас рэвалюцыі і вымушаны ўцякаць ад раз’юшанага натоўпу са сваім малалетнім унукам.

Прэзідэнт і яго ўнук – выдуманыя персанажы, але звяртае на сябе ўвагу іх знешні выгляд, які вельмі нагадвае кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку і яго сына Мікалая.

Мохсэн Махмальбаф рэжысёр-дысідэнт з Ірана, які ў свой час браў актыўны ўдзел у іранскай рэвалюцыі 1979 года. Перад рэвалюцыяй ён быў асуджаны на 4 гады. У Іране фільмы Махмальбафа неаднаразова знаходзіліся пад забаронай.

[Not a valid template]

[youtube id=”SbMOfJzqTtk”]

Беларускае Радыё Рацыя