У Вільні адбудзецца святая Імша на беларускай мове
У касцёле пры Вострай Браме ў Вільні адбудзецца святая Імша на беларускай мове – паведамляе Catholic.by.
З 14 лістапада ў Вільні адбываюцца традыцыйныя Апекі ў гонар Маці Міласэрнасці Вастрабрамскай, якія праходзяць пад дэвізам Totus Tuus — “Увесь Твой”. Гэтыя словы святога Яна Паўла ІІ з нагоды яго 100-гадовага юбілею сёлета вызначылі тэму традыцыйных марыйных урачыстасцяў. Кожны дзень прысвечаны тым ці іншым падзеям з жыцця Вялікага Папы і разважанню над яго вучэннем.
У суботу 21 лістапада ў межах урачыстасцяў у касцёле святой Тэрэзы пры Вострай Браме адбудзецца святая Імша на беларускай мове для тутэйшых беларусаў і пілігрымаў з Беларусі. Пачатак а 15-й гадзіне. Адпустовыя ўрачыстасці Маці Божай Вастрабрамскай у Вільні завершацца ў нядзелю 22 лістапада.
Беларускае Радыё Рацыя