У Вільні пачаўся мастацкі пленер „ART and Vilnius 2018”
Арганізатарамі пленера выступілі: Таварыства беларускай культуры ў Літве, Асацыяцыя „Крывія“ і Культурны цэнтр імя Якуба Коласа. Пленер прысвечаны 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі і будзе праходзіць з 24 па 29 жніўня.
Сярод яго ўдзельнікаў старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, мастакі Глеб Отчык, Святлана Баранкоўская, Святлана Урублеўская, Таццяна Козік, два мастакі з Падляшша Віктар Кабац, Міраслаў Здрайкоўскі і інш. Усяго ў пленеры возьмуць удзел каля 12 мастакоў.
Як паведаміў адзін з арганізатараў пленера Алесь Адамковіч, усе пленерныя дні мастакі будуць маляваць Вільню, і толькі ў нядзелю, 26 жніўня, яны з’едуць на радзіму Францішка Багушэвіча ў Свіраны і там творча правядуць адзін дзень.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Тацяны Козік
