У Вільні пройдуць заключныя мерапрыемствы фестываля кнігі PRADMOVA
Сёлета фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ужо прайшоў у Тбілісі, Кракаве і Варшаве, на чарзе – Вільня. 25 і 26 чэрвеня арганізатары запрашаюць жыхароў і гасцей літоўскай сталіцы ў Imaguru (Vytenio g.18) наведаць мерапрыемствы, прысвечаныя кнігам і інтэлектуальнай думцы, а таксама набыць кнігі беларускіх аўтараў і выдавецтваў.
Па словах каманды PRADMOVA, кожны фестываль у гэтым годзе – свой асабісты сусвет. І фестывальны сусвет у Вільні пра інтэлектуальныя размовы і сур’ёзныя тэмы. Таму віленская PRADMOVA асабіста прыйдзецца па густу тым, хто засумаваў па філасофіі і філосафам. У праграме вы знойдзеце дыскусіі і размовы з літоўскімі і беларускімі інтэлектуаламі, презентацыі кніг і часопісаў, майстар-класы, літаратурную прэмію. Не застануцца віленскія наведвальнікі PRADMOVA і без Ночы паэзіі і музычных імпрэз. На фестывалі выступяць гурт традыцыйных спеваў «Беларускі цуд», Сяргей Башлыкевіч і спявачка Lear.
На PRADMOVA у Вільні таксама будзе працаваць кніжны кірмаш, дзе можна будзе набыць кнігі беларускіх аўтараў і выдавецтваў.
Сярод удзельнікаў і ўдзельніц фестывалю ў Вільні: Ігар Бабкоў, Сабіна Брыло, Марус Бурокас, Гінтарас Граяўскас, Ганна Златкоўская, Сяргей Календа, Аляксей Кулакоў, Гінтаўтас Мажэйкіс, Ганна Мусалёва, Вольга Раманава, Віталь Рыжкоў, Сцяпан Стурэйка, Віка Трэнас, Андрэй Хадановіч, Сяргей Харэўскі, Таццяна Шчытцова.
Уваход на ўсе мерапрыемствы PRADMOVA вольны.