У Вільні стартуе новы сезон беларускай тэатральна-фальклорнай студыі



У верасні стартуе новы сезон у межах тэатральна-фальклорнай студыі для дзяцей пад назвай „Ў нескладанае” стартуе ў Вільні.

Па-ранейшаму працуюць малодшая ды старэйшая групы, – распавёў адзін з галоўных арганізатараў Сяржук Тоўсцікаў:

– Мы сустракаемся з нашымі старымі, скажам так, ужо вучнямі, і з новымі. Была аб’яўка пра набор новых вучняў. Яшчэ некалькі чалавек жадаюць паспрабаваць. Будзем працягваць.

На занятках выкладаецца як тэатральнае майстэрства, так і фальклорна-выканаўчыя практыкі, напрыклад, народныя танцы, вывучэнне музычных інструментаў. Выкладаюць акторы тэатра і кіно з 25-гадовым досведам Сяржук Тоўсцікаў і дудар ды навуковец Вячка Красулін.

Беларускае Радыё Рацыя