У Віцебску адкрылі фрэскі XVIII стагоддзя



У Віцебску ў адным з карпусоў будынка былога станкаінструментальнага каледжа на вуліцы Палітэхнічнай, 2, дзе калісьці знаходзілася царква базыльянскага манастыра, адкрылі старыя фрэскі.

Як мяркуецца, яны адносяцца да другой паловы XVIII стагоддзя.

«У гэта цяжка паверыць. Сёння ў Віцебску пад трыма пластамі алейнай фарбы адкрыты фрэскі 18 стагоддзя», – напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку віцебскі архітэктар Яўген Калбовіч.

Старадаўні роспіс адкрыўся пры расчыстцы і на столі.

Базыльянскі мужчынскі манастыр у Віцебску – грэка-каталіцкі (уніяцкі) манастыр на Успенскай горцы, які існаваў у XVII-XVIII стагоддзях.

Фота Юрыя Шэпелева

У галоўным 3-павярховым будынку (цяпер вуліца Палітэхнічная, 2) размяшчаліся манаскія келлі і школа для дзяцей шляхты. Тут таксама знаходзілася і «цёплая” царква.

У 1796 годзе, па загадзе імператара Паўла I, Успенскі сабор і будынак базыльянскага манастыра перадалі праваслаўным.

news.21.by

Фота Яўгена Калбовіча