У Віцебску адкрылі памятную дошку заснавальніку „Славянскага базару” Радзівону Басу



14 ліпеня ў Віцебску на будынку гарадскога цэнтра культуры адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар Радзівона Баса, які заснаваў у 1992 годзе фестываль „Славянскі базар”.

Радзівон Бас нязменна ўзначальваў фестываль да 2013 года, калі яму давялося звольніцца. Праз чатыры гады, пасля цяжкай хваробы, ён памёр.

Памятную дошку жыхару Віцебска адкрылі  праз чатыры гады пасля яго смерці напярэдадні адкрыцця юбілейнага трыццатага „Славянскага базару ў Віцебску”.

На цырымоніі прысутнічалі кіраўнікі гарвыканкама і гарсавета, намеснік старшыні аблвыканкама, сваякі Баса.

Беларускае Радыё Рацыя