У Віцебску хочуць аднавіць Вялiкую Любавiчскую сінагогу ля дома Шагала
У Віцебску прайшоў круглы стол з удзелам гарадскіх уладаў, архітэктараў, прадстаўнікоў габрэйскай арганізацыі, бізнесменаў, рэстаўратараў з Польшчы і Літвы, якія абмеркавалі аднаўленне славутасцi, паведамляюць „Сцежкі Беларусі”.
– Зараз зямельная служба працуе над вылучэннем участка. Затым мы зможам рухацца далей і вырашаць, якому праекту аддаць перавагу. Папярэдне гаворка ідзе пра музейна-культурны альбо рэлігійны цэнтр. Не схаваю, у прыярытэце аднаўленне сінагогі ў блізкім да яе першапачатковым прызначэннi. Музей Марка Шагала – адзін з самых наведвальных у Віцебску, і горад зацікаўлены, каб у гэтым гістарычным раёне з’яўляліся новыя турыстычныя аб’екты, развівалася інфраструктура, – сказаў нам. старшыні гарвыканкама Віктар Глушын.
Малюнак віцебскай сінагогі, якая пабудавана ў 1904 г, можна ўбачыць на палотнах майстра. У гады атэізму ў малітоўным доме ў розны час размяшчаліся бiблiятэка, аэраклуб, дом культуры, склады.
Фота: t.me/tropinki