У Віцебску хочуць аднавіць знішчаны каталіцкі храм



Значная ўвага ў 2015 годзе надзялялася ўрэгуляванню маёмаснага статусу нерухомасці Касцёла і інжынернай ацэнцы стану будынкаў. Пра гэта паведаміў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч падчас прэс-канферэнцыі ў  Віцебскай катэдры.

pres_biskup_2

І, як зазначыў Алег Буткевіч, Міністэрства культуры падтрымала ідэю адбудовы касцёла Святога Антонія ў Віцебску. Ён знаходзіўся на Ратушнай плошчы і быў зруйнаваны ў 1940-я гады. На дадзены момант Касцёл распаўсюджвае інфармацыю пра архітэктурны ансамбль раней знішчанага храма.

– Справа вяртання гэтага будынку патрабуе згоды ўладаў – і не толькі мясцовых, але і рэспубліканскіх, і мы робім усё магчымае, каб гэты праект мог прайсці на самым вышэйшым узроўні. Мы жывём гэтай надзеяй і молімся, каб гэты прыгожы храм  зноў знайшоў сваё месца там, дзе ён калісьці стаяў.

Напрыканцы прэс-канферэнцыі біскуп Алег Буткевіч падзяліўся з журналістамі аплаткам і павіншаваў прысутных з надыходзячым святам Божага нараджэння. А таксама падараваў журналістам канцылярскія прыналежнасці з выявай касцёла Святога Антонія і пажадаў поспехаў на творчай ніве.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара