У Віцебску можна пабачыць творы Сальвадора Далі і Пабла Пікаса



У Віцебскім мастацкім музеі пачала працу ўнікальная выстава. Тут можна пабачыць арыгінальныя працы двух найвялікшых іспанскіх майстроў мастацтва Найноўшых часоў Сальвадора Далі і Пабла Пікаса.

Кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі віцебскага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Алесь Замкоўскі паведаміў, што гэтая выстава яго найбольш уразіла з усёй культурнай праграмы, якая была падрыхтаваная да сёлетняга фестывалю “Славянскі базар”:

 – Такога ўжо даўно ў Віцебску не было, каб арыгіналы твораў прывезлі. І там прадстаўлена самая вялікая прыватная калекцыя скульптураў Сальвадора Далі. 

Усе гэтыя мастацкія працы паходзяць з прыватнай калекцыі расейскага калекцыянера Аляксандра Шадрына.

У адкрыцці выставы браў удзел сын вядомага калекцыянера Яраслаў, які прадставіў сваю кнігу «Мудрагелісты маркіз Сальвадор Далі Каталонскі і Пабла Пікаса».

[Not a valid template]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя