У Віцебску на „На сямі вятрах”
У межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску адбываецца фэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах». У ім бяруць удзел акцёры, перформеры, музыкі, мастакі і паэты.
У Віцебск прыехалі 13 тэатраў з Беларусі, Расеі, Малдовы, а таксама батлеечныя калектывы з раёнаў Віцебскай вобласці. Працуюць 12 перформераў – як у групах, так і паасобку. Шмат музыкаў, паэтаў. Паэтычны кірунак свята прысвечаны памяці віцебскага паэта Давіда Сімановіча, які чытаў вершы ў любым месцы і на любую тэму, без усялякіх мікрафонаў.
Галоўным героем дзейства стаў вецер. Акцёры з ім імправізавалі і гулялі. Спецыяльна для гэтай акцыі напісалі музыку, падрыхтавалі рэквізіт, задзейнічалі вокны і балконы ратушы.
Аўтар і каардынатар праекта „На сямі вятрах” – кіраўнік віцебскага народнага маладзёжнага тэатра „Кола” Уладзіслава Цвікі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік
