У Віцебску пачаліся ганенні на акцёраў
У Віцебску пачаліся ганенні на акцёраў. Гаворка ідзе пра Нацыянальны віцебскі тэатр імя Якуба Коласа.

Нядаўна там адбыўся прэм’ерны паказ, на якім прысутнічалі міністр культуры Анатоль Маркевіч, а таксама кіраўніцтва Віцебскай вобласці.
П’есу стварыў драматург Рыгор Горын па матывах рамана “Ціль Улен-шпігель”. Пасля паказу чыноўнікі ўручылі акцёрам і супрацоўнікам узнагароды ў гонар 95-годдзя тэатру. Аднак пазней “Ціль” быў зняты з рэпертуару. Прычынай стала фраза “Жыве Фландрыя!”, якая гучала ў спектаклі і чырвоныя стужкі.
Сёння, 25 лістапада, стала вядома, што цяпер з тэатра звальняюць акцёраў, якія гралі ў пастаноўцы – Арцёма Герака, Анжаліку Баркоўскую і Юлію Крашэўскую. Пад пагрозай звальнення яшчэ пяцёра акцёраў.
Беларускае Радыё Рацыя
