У Віцебску пасля аднаўлення адкрылі Вялікую Любавіцкую сінагогу
Будынак сінагогі знаходзіцца на Рэвалюцыйнай вуліцы недалёка ад чыгуначнага вакзала. Ён з’яўляецца часткай гістарычнага цэнтра горада, і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, як адзіная ацалелая да нашых дзён сінагога Віцебска мінулых стагоддзяў.
Па словах экспертаў і гасцей, якія прысутнічалі на цырымоніі адкрыцця, яшчэ некалькі гадоў — і будынак было б не выратаваць, паведамляюць „Витебские вести”.
У адноўленага аб’екта вялікі турыстычны патэнцыял. Побач з ім размяшчаецца дом Марка Шагала, і ёсць усе падставы лічыць, што сям’я мастака наведвала сінагогу. Акрамя таго, яна будзе не толькі месцам для малітваў, але і культурна-асветніцкім цэнтрам з выставамі, прэзентацыямі, яе дзверы будуць адчынены для ўсіх жадаючых.