У Віцебску пратэстуюць супраць зносу каталіцкай капліцы



Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Таццяна Севярынец змагаецца за тое, каб у Віцебску не разбурылі каталіцкую капліцу XIX стагоддзя. Сёння яна накіравала яшчэ адзін зварот адміністрацыі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пятра Машэрава, уласніку будынка былой каталіцкай капліцы, якую ён збіраецца зносіць з прычыны адсутнасці сродкаў на рэстаўрацыю.

kaplica-dunin-slepsc-02

У звароце Таццяна Севярынец папярэдзіла ўласніка аб адказнасці за парушэнне Канвенцыі аб сусветнай спадчыне.

 

– Знайшоўся гэты артыкул Канвенцыі, па якім гэтую капліцу не маюць права зносіць. Робяць выгляд ва ўніверсітэце, што яны не ведаюць гэтай Канвенцыі, якая вышэй за ўнутраныя законы. Нягледзячы на тое, што гэтая капліца была пабудаваная славутаму віцебляніну, чалавку, які для горада нямала добрага зрабіў. 

Канвенцыя аб сусветнай спадчыне, ратыфікаваная Беларуссю ў 2005 годзе гаворыць аб тым, што ўласнік нясе адказнасць за спадчыну, за яе захаванне, папулярызацыю і перадачу будучым пакаленням незалежна ад таго, ці з’яўляецца гэта гістарычнай каштоўнасцю ці не» , – сказала Таццяна Севярынец.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота news.vitebsk.cc