У Віцебску пройдзе Фест экскурсаводаў
У Віцебску рыхтуюцца да Фесту экскурсаводаў – распрацоўваюць экскурсіі, плануюць культурніцкія мерапрыемствы. Расказвае кіраўнік віцебскай арт-сядзібы Уладзімір Булаўскі:
– Мы зараз рыхтуемся для правядзення ў Віцебску штогадовага Фэсту экскурсаводаў, які пройдзе 18-19 красавіка. У нас будзе некалькі дзясяткаў экскурсій цягам двух дзён. З 2011 года мы ладзім у Віцебску Фэст экскурсаводаў асобна.
Праз бясплатныя экскурсіі арганізатары Фэсту, маладыя экскурсаводы і ветэраны справы, хочуць прыцягнуць увагу жыхароў да гістарычных помнікаў, ды актывізаваць «творчую жылку» экскурсійнага рамяства Беларусі.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота news.vitebsk.cc