У Віцебску пройдзе летні маркет „Барадулінкі”



Гэтя акцыя – супольная ініцыятыва віцебскай моладзі і Центра сучаснага мастацтва. Назва „Барадулінкі” – даніна павагі народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну, кажа каардынатар віцебскай Арт-базы Уладзімір Булаўскі.

– У нас будзе Дзень горада, у рамках Дня горада мы супольна ладзім цэлы шэраг цікавых праектаў. Будзе летні маркет “Барадулінкі”, там будзе літаратурная частка, музычная частка, кінапаказы, фотасушка і шмат іншых падзей  27 чэрвеня на пляцоўцы “Арт-прастора”, Талстога,7.

У межах „Барадулінак” адбудзецца канцэрт гурта TonkiXod, а таксама паказ лепшых айчынных кароткаметражак. На кірмашы можна будзе набыць сувеніры хэнд мэйд, кнігі беларускіх аўтараў і вышыванкі.

Васіль Кроква, Беларуская Радыё Рацыя

news.tut.by