У Віцебску выступяць Aкute і John Doe
Гурт Aкute вярнуўся з невялікага тура па Польшчы і Чэхіі і зараз рыхтуецца даць шэраг канцэртаў у Беларусі і ўзяць удзел у некалькіх музычных фестывалях, у тым ліку і “Басовішчы”, які традыцыйна штогод ладзіцца на Беласточчыне.
Бліжэйшы канцэрт рок-каманды адбудзецца ўжо сёння ў Віцебску а 19-й гадзіне, кажа менеджар гурта Ўладзімір Булаўскі:
– Бліжэйшы канцэрт адбудзецца ў Віцебску ў клубе “Чердачок”. Там выступіць гурт Aкute і малады магілёўскі гурт John Doe блізкі яму па стылістыцы. Ужо заяўлена і агучана, што Aкute будзе браць удзел у фестывалі “Жывое неба” ў Браславе, у “Басовішчы”, будзе хэдлайнерам трохдзённага фестывалю “Вудсток” ва Украіне.
Гурт Aкute на восень гэтага года плануе зрабіць больш маштабны тур па Літве, Украіне, Польшчы, Чэхіі і Германіі з новай праграмай “Усё павернецца”.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя