У Віцебску з’явілася мемарыяльная дошка Марку Шагалу



Мемарыяльная дошка Марку Шагалу сёння была ўрачыста адкрыта на вуліцы, нядаўна пераназванай у гонар мастака. Невялікая вуліца Шагала злучае вуліцы Леніна і Калініна.

000027_480185_big

Мерапрыемства стала часткай праграмы святкаванняў 1042-й гадавіны горада.

Аўтарам бронзавай дошкі з’яўляецца сучасны беларускі мастак і скульптар Сяргей Сотнікаў, перадае belta.by.  На адкрыцці ён растлумачыў, што імкнуўся захаваць Шагала ў яго лепшыя гады – калі той жыў і тварыў у Віцебску.

Удзельнікі перформансу „Шагал – Малевіч” – вулічныя артысты, хадулісты і іншыя – прайшлі ўніз па вуліцы да яе галоўнага аб’екта, вядомага нават далёка за межамі Віцебска, – будынка былога Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, якое стварыў Шагал, і праславіў Казімір Малевіч.

000027_172F956055B5C98843257FDC004F5AE0_352551

Яго рэканструкцыя ўжо завяршаецца, і да канца года пры наяўнасці фінансавання плануецца адкрыць у адрэстаўраваных сценах і інтэр’ерах пачатку XX стагоддзя музей гісторыі вучылішча.

„Усё, што адбывалася можна назваць цудам. Цуд, што, згодна нямецкай аэрафотаздымцы, пасля бамбёжкі Віцебска на гэтай вуліцы не засталося ніводнага цэлага будынка, акрамя гэтага. І цуд, што зараз мы змаглі цалкам аднавіць усе па чарцяжах 1923 года. Асабліва гэта актуальна цяпер, да стагоддзя УНАВІСа „, – адзначыў куратар праекта, дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў.

Фота БелТА