У Віцебску з’явіўся помнік самаму высокаму чалавеку ў свеце
У Віцебску ўсталявалі манументальна-дэкаратыўную кампазіцыю „Віцебскі велікан”. Скульптура мясцовага гулівера разам з цыліндрам вышынёй 3 м 12 см і выліта з бронзы. Паставілі яе ў скверы Маякоўскага побач з ратушай.
Заказчыкам выступае Віцебская гарадская ЖКГ, аўтарам – мясцовы скульптар Іван Казак. Правобразам стаў Фёдар Махноў, які лічыцца самым высокім чалавекам у свеце. Тым не менш, дакументальна рост мясцовага велікана не зафіксаваны. Гэта не помнік Фёдару Махнову, а мастацкі вобраз, заснаваны на рэальным прататыпе.
