У Воршы прайшла мастацка-гістарычная экскурсія
У Воршы адбылася экскурсія да копіі карціны „Бітва пад Воршай”, якая знаходзіцца ў мясцовым касцёле святога Язэпа.
Яе правёў мясцовы краязнаўца Юрый Копцік. Ён распавёў, каго прывабіла экскурсія:
– Усе, каму цікавая гісторыя даследавання карціны, якая называецца „Бітва пад Воршай” і датуецца XVI стагоддзем. Копія памерам 1/1 знаходзіцца ў варшаўскім касцёле св. Язэпа.
Арыгінальная карціна „Бітва пад Воршай” знаходзіцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве і, паводле некаторых даследчыкаў, належыць пэндзлю нямецкага мастака Ганса Крэля.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Ворша
