У Воршы з’явіцца мурал, прысвечаны Уладзіміру Караткевічу



Сцену пяціпавярховага дома на рагу вуліц імя Уладзіміра Караткевіча і Жан-Поля Марата рыхтуюць для мурала, прысвечанага Уладзіміру Караткевічу. Працы пачаліся 12 лістапада.  

13 лістапала працы працягваюцца.  Аўтар выявы аршанскі мастак Дзмітры Талкачоў.

На сцяне дома па Марата 2 з’явіцца партрэт Уладзіміра Караткевіча, яго малюнкі і рукапісы. Гэта будзе першы мурал у Воршы.

Дом з муралам стаіць побач з домам сям’і Караткевіча ў Воршы. Мурал плануюць скончыць 23 лістапада.

Беларускае Радыё Рацыя