У Вроцлаве сустрэнуцца Святлана Алексіевіч і Вольга Такарчук
У Вроцлаве сустрэнуцца Святлана Алексіевіч і Вольга Такарчук.
У ліпені ў сталіцы Дольнага Шлёнска дзве лаўрэаткі нобелеўскай прэміі па літаратуры будуць дыскутаваць на тэмы пратэстаў у Беларусі і страйку жанчын у Польшчы: пра ролю жанчын і выклікі, перад якімі яны стаяць, але таксама пра свабоду, адказнасць і адвагу. Дыскусія пройдзе ў межах сустрэчы “Protest/Pratest”, якую правядуць Моніка Алейнік і Магдалена Шрода.
Сустрэча пройдзе 15 ліпеня ў 17.30 у вроцлаўскім Нацыянальным форуме музыкі. Бясплатныя ўваходныя квіткі можна ўзяць у касах форуму да 10 ліпеня. Але размову зможам таксама аглядаць і слухаць анлайн на фейсбуку арганізатараў, сярод якіх горад Вроцлаў, Вроцлаўскі дом літаратуры ды іншыя.
Беларускае Радыё Рацыя