У вёсцы Бычкі ўшануюць памяць Васіля Быкава



Ушанаванне памяці Васіля Быкава адбудзецца ў суботу 20-га чэрвеня ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласці, на радзіме Народнага пісьменніка Беларусі.

Мерапрыемства будзе складацца з дзвюх частак, паведаміў адзін з яго арганізатараў кіраўнік віцебскай абласной філіі Руху «За свабоду» Хрыстафор Жаляпаў:

– Першая частка – гэта літаратурныя чытанні, якія рыхтуе абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы. Другую частку  – «Рух за свабоду», які будзе праводзіць узнагароджанне прэміяй «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава. Прэмію ўручаць будзе Мілінкевіч. Лаўрэата пакуль ніхто не ведае, даведамеся толькі падчас самой імпрэзы.

Па словах Хрыстафора Жаляпава, чакаецца, што сярод іншых прымуць удзел былыя лаўрэаты прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава – Ада Райчонак, Уладзімір Арлоў, Лявон Вольскі, а таксама мінулагодні лаўрэат Уладзімір Някляеў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя