У XXV Менскай кніжным кірмашы прымуць удзел 32 краіны



У XXV Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы прымуць удзел 32 краіны. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Беларусі Алена Паўлава.

„Аб сваім удзеле ўжо заявілі 32 краіны, у тым ліку Расея, Італія, Вялікабрытанія, Польшча, Германія, Сербія”, – сказала Алена Паўлава. Усе ўдзельнікі выстаўкі падрыхтавалі аб’ёмныя экспазіцыі, вялікія праграмы па прэзентацыі кніг. У прыватнасці, камітэт па друку і ўзаемадзеянні са СМІ ўрада Санкт-Пецярбурга ў рамках святкавання 315-годдзя з дня заснавання горада на Няве прадставіць у Мінску музычна-літаратурны вечар, прысвечаны гэтай даце і сумесным расійска-беларускім кніжным праектам. Ганаровы госць выстаўкі Сербія прапануе праграму знаёмства з нацыянальнай літаратурай на працягу ўсіх дзён работы.

Адкрыццё беларускага нацыянальнага стэнда запланавана на 28 лютага. „На стэндзе плануецца некалькі пляцовак. Цэнтральная – гэта зона прэзентацый. У дзіцячай зоне будуць пастаянна праходзіць мерапрыемствы з удзелам дзяцей. Асобнай падзеяй стане прэзентацыя факсімільнага выдання „Спадчына Францыска Скарыны”, – расказала Алена Паўлава. Наведвальнікі выстаўкі таксама змогуць убачыць друкарскі станок XVI стагоддзя.

XXV Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе з 28 лютага па 4 сакавіка ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. Мерапрыемства арганізуюць Мінінфарм, Менгарвыканкам, ААТ „Белкніга”, ВК ТАА „Макбел”.

belta.by