У Японіі стварылі беларускае кімано з вершам Лaрысы Геніюш
Японскі дызайнер Ёшымаса Такакура зрабіў «The Kimono Project» да пачатку Летніх Алімпійскіх гульняў у Токіо, паведамляе novychas.by.
Для кожнай краіны-ўдзельніцы было распрацавана і створана ўнікальнае кімано, якое адлюстроўвае нацыянальны характар, гісторыю і культуру.
На беларускім кімано радкі з верша Лaрысы Геніюш:
«Усё, што цешыць, і усё, што баліць, на палотны узорам раскіну: хвалі, краскі, калоссе, палі – усю красу наймілейшай Краіны!»
