У Заслаўі адкрылася выстава карцін Віктара Маркаўца



У доме мастака ў Заслаўі ўрачыста адкрылася выстава яго прац. Удава Віктара Маркаўца Таццяна Гаранская зазначае, што ён быў першым беларускім мастаком, які рабіў канцэптуальныя выставы:

Чалавек быў па жыцці вельмі грунтоўны ў стаўленні да беларускага, да сваёй радзімы і справы, якую рабіў. Ён першым пачаў рабіць канцэптуальныя выставы: была ідэя, рабіў макет выставы, якую суправаджаў вершамі. І заўсёды да кожнай выставы быў напісаны новы твор. Таксама галоўная справа жыцця – гэта збудаваны і распісаны ім храм, які стаў яго помнікам яшчэ пры жыцці. Гэта Cабор усіх беларускіх cвятых у Заслаўі.

Удава мастака таксама адзначыла, што ў сядзібе Маркаўца-Гаранскай часта адбываюцца розныя культурніцкія мерапрыемствы. Таксама яны спадзяецца, што выставу атрымаецца прывезці да Менска і Вільні.

[Not a valid template]

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара