У Зэльве адбудзецца «Ганненскі кірмаш»
Пачынаючы з 2012 года ў Зэльве штогод праводзіцца абласное свята «Ганненскі кірмаш». І сёлета Ганненскі кірмаш у суботу, 26 жніўня, запросіць усіх жыхароў Гарадзеншчыны на сваё свята.
Падчас свята ў цэнтры Зэльвы адбудуцца падвядзенні конкурсаў на лепшыя гандлёвыя месцы, кірмашовыя падворкі, на лепшы каравай. Парадуе гасцей свята і конкурс на самага арыгінальнага каня, а таксама дзеці і дарослыя змогуць пакатацца на брычках і павозках.
У гэты дзень у Зэльве будуць працаваць розныя гандлёвыя крамы, адбудуцца канцэрты ансамбля «Сваякі» з Берасцейскай вобласці, ансамбля цыганскай песні «Джана Рома», выступленне творчага калектыву з г. Яўнелгава (Латвія), спевака Германа і шоу-балета «Феерыя» (Менск) і іншыя.
Дзяцей падчас Ганненскага кірмашу парадуюць розныя атракцыёны, гульнёва-забаўляльныя праграмы і конкурсы.
Аксана Фок, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва