У Зэльве гучала роднае слова



У пятніцу, 25 траўня, Зэльву наведалі сябры Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў – Валянцін Дубатоўка, Юрка Голуб і Сяргей Чыгрын. Сярод гасцей былі таксама гісторык і журналіст з Гародні Васіль Герасімчык і паэт, журналіст са Слоніма Мікола Канановіч.

Валянцін Дубатоўка распавёў зэльвенцам пра гарадзенскі альманах-гадавік “Новы замак”, які выпускаюць літаратары Гарадзеншчыны, Юрка Голуб пачытаў вершы, прысвечаныя роднай Зэльвеншчыны, Мікола Канановіч знаёміў прысутных са сваімі паэтычнымі радкамі пра жыццё і чалавечыя ўзаемаадносіны, а Сяргей Чыгрын чытаў уласныя лірычныя вершы.

Васіль Герасімчык цікава распавёў пра лёс Кастуся Каліноўскага і яго апошнія дні жыцця. Госці адказалі на пытанні зэльвенцаў, якія ўручылі пісьменнікам памятныя сувеніры. Валянцін Дубатоўка адзначыў, што сёлета на Зэльвеншчыне плануецца яшчэ шэраг творчых сустрэч з літаратарамі Гарадзеншчыны і прэзентацый кніг.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва

Фота аўтара