У Жыровічах адзначылі свята Жыровіцкай іконы Божай Маці
Штогод 20 траўня ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна адзначаецца свята Жыровіцкай іконы Божай Маці. Паводле легенды, нерукатворны вобраз з’яўляўся людзям двойчы. Першы раз – у канцы 15 стагоддзя яго ў выглядзе каменя на звычайным грушавым дрэве знайшлі хлопчыкі-пастушкі. У гонар святой знаходкі мясцовы памешчык узвёў храм. Калі драўляная царква згарэла, абраз з’явіўя другі раз. У гонар выявы Багародзіцы ўзвялі каменны храм, а цуд-валун размясцілі ў яго алтарнай частцы. Храм у Жыровічах быў уніяцкім, пасля – праваслаўным. У гады Другой сусветнай вайны Жыровіцкая ікона Божай Маці быццам апякала мясцовы манастыр – яго не разбурылі.
Жыровіцкая ікона Божай Маці ўваходзіць у спіс 100 самых шанаваных у свеце. Яе шануюць праваслаўныя і грэка-каталікі. Ікона лічыцца цудадзейнай.
[Not a valid template]
Вось і сёлета да цудадзейнай іконы прыйшлі і прыехалі сотні людзей з усіх куткоў Беларусі . Урачыстасць пачалася ва Успенскім саборы з удзелам мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла. А потым хрэсны ход завітаў да святой крыніцы. Дзе на танцпляцоўцы адбылася канцэртная праграма.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён
Фота аўтара