У Жыровічах асвяцілі званы ад Пуціна і Лукашэнкі
У Жыровічах Слонімскага раёна 7 кастрычніка адбылося асвячэнне помніка беларускаму святару Серафіму Жыровіцкаму (Раману Шахмуцю), якога закатавалі ў сталінскіх лагерах. Помнік вясной быў пастаўлены каля Успенскага сабора ў Жыровічах. Асвечаны былі таксама званы ад Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі і знак у гонар будучай званіцы, дзе размесцяцца гэтыя званы.
Помнік, званы і знак асвяціў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін. Сярод прысутных святары і вернікі заўважылі і пазналі старшыню Гарадзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка, міністра культуры Юрыя Бондара і пасла Расеі ў Беларусі Дзмітрыя Мезянцава. І ў час гэтага мерапрыемства былі ўручаны ім медалі ад Беларускай праваслаўнай царквы.
Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён
Фота аўтара