У Жыровічах і ў Слоніме гучала беларуская паэзія



У Слонімскай гімназіі № 1 і ў Жыровіцкай сярэдняй школе Слонімскага раёна адбыліся сустрэчы з беларускімі літаратарамі Эдуардам Акуліным, Леанідам Дранько-Майсюком і Сяргеем Чыгрыном.

Настаўнікі і вучні шчыра віталі гасцей, якія шмат цікавага распавядалі пра беларускую літаратуру і пра выданні на роднай мове. Леанід Дранько-Майсюк чытаў свае новыя вершы, Эдуард Акулін прэзентаваў 14 нумар часопіса “Верасень”, Сяргей Чыгрын распавядаў пра кнігу беларускіх паэтаў “Слонімскія настроі”, прысвечанай Слонімшчыне.

Разам з гасцямі беларускія вершы чыталі вучні і настаўнікі, а Эдуард Акулін дапаўняў настрой усім яшчэ сваім лірычнымі песнямі.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара.