У Жыровічах ставяць помнік святару Серафіму Жыровіцкаму з надпісам па-расейску
У вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна ідзе ўстаноўка помніка беларускаму святару Серафіму Жыровіцкаму, якога закатавалі ў сталінскіх лагерах вясной 1946 года.
Урачыстае адкрыццё помніка планавалася на 20 траўня, падчас святкавання 550-годдзя Іконы Жыровіцкай Божай Маці і 500-годдзя Жыровіцкага манастыра. Але ў сувязі з каронавірусам урачыстасці з гэтай нагоды перанесены на больш пазнейшы час, тады і адбудзецца яго адкрыццё. Дарэчы, надпіс на помніку на расейскай мове. І гэта ўжо амаль не здзіўляе, таму што праваслаўная царква ў Беларусі, на жаль, карыстаецца ў сваёй дзейнасці пераважна чужой мовай, а часта адкрыта прапагандуе расейшчыну.
Вялікдзень 1946 года беларускі святар Серафім Жыровіцкі (Раман Шахмуць) сустрэў у сталінскіх лагерах вітаннем сваіх братоў па лагеру: “Хрыстос Уваскрос!..”. “Сапраўды ўваскрос!”, — адказвалі зэкі. Пачуўшы гэтыя словы, лагернае начальства пачало лютаваць. Яно схапіла Рамана Шахмуця і кінула яго ў карцар, дзе была па пояс ледзяная вада. А потым прывязалі рукі і ногі да двух грузавікоў, якія раз’ехаліся ў розныя бакі, раза…рваўшы цела святара папалам. Так загінуў архімандрыт Серафім Жыровіцкі.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён
Фота: slonves.by