У Зялёным Боры “19-га а 19 гадзіне”



У пасёлку Зялёны Бор Смалявіцкага раёна адзначаюць 5-годдзе літаратурна-музычнай гасцёўні “19-га а 19 гадзіне”. Штомесяц 19-га ў мясцовым Доме Культуры адбываюцца адмысловыя беларускія імпрэзы – музычная або літаратурная. Кажа гаспадар гасцёўні Валеры Гусеў:

– 19-га лістапада мы плануем сустрэчу са Змітром Бартосікам, таму што менавіта з яго 5 год таму пачаўся наш праект. І вось адзначаем наш першы невялічкі юбілей.

Менавіта з сустрэчы са Змітром Бартосіка пяць год таму ў Зялёнаборскім Доме культуры і пачаўся праект “19-га а 19 гадзіне”.  Сталым наведнікам гасцёўні будзе цікава яшчэ раз сустрэцца з адметным беларускім бардам, паслухаць яго новыя песьні, задаць пытанні.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота vk.com