Удзельнікі гарадзенскіх курсаў “Мова нанова” пайшлі на вакацыі
У Гародні завяршыліся моўныя курсы “Мова нанова”. Удзельнікі папулярных заняткаў пайшлі на вакацыі. Што прыцягвае людзей на курсы мова нанова, кажа іх аніматар Ігар Кузьмініч:
– Няма такой структуры, альбо такой сістэмы, якая б дазваляла нармальна людзям практыкаваць беларускую мову, альбо жыць па-беларуску. Вось гэтую нішу запаўняюць такія курсы як “Мова нанова” і “Моваведа”. Два гады – гэта ўжо тэрмін, які дазваляе пра нешта казаць. Людзей не становіцца менш, але змяніўся істотна склад. Калі ў першы год людзі, якія прыходзілі на заняткі, вельмі часта мяняліся, то цяпер склаўся асноўны касцяк.
Для аніматараў цяпер стаіць задача: знайсці на наступны сезон добрае памяшканне, у якім магло б змясціцца дзвесце чалавек, каб памяшканне было ў цэнтры горада і не мела дачынення ні з якімі палітычнымі і грамадскімі арганізацыямі.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя