Удзельнікі гурта “Разбітае сэрца пацана” выйшлі на волю ў Жодзіне
Удзельнікі гурта “Разбітае сэрца пацана” (РСП) выйшлі на волю ў Жодзіне. Яны адбылі 15 сутак арышту пасля затрымання на вечарыне пад Смалявічамі 13 лютага, паведамляе BY_culture.
Усяго былі затрыманыя чацвёра музыкаў РСП: Дзяніс Тарасенка, Андрэй Восіпчык, Аляксандр Кавалёў, Павел Гарадніцкі.
Адначасова з РСП затрымалі спявачку Валерыю Суравіцкую (LEAR) і музычнага менеджара Улада Лепяшынскага — яны таксама выйшлі на волю.
Нагадаем, 13 лютага на базе адпачынку ў Смалявіцкім раёне супрацоўнікі АМАПу затрымалі ўдзельнікаў і гледачоў канцэрта, на якім выступаў гурт РСП.
Беларускае Радыё Рацыя